Проекты > Для меня йога это...

09.02.2012
yogalife
0 156

Ёга для мяне - гэта свабода

Яна дапамагае мне не баяцца слухаць сваё сэрца.

Яна дапамагае мне не баяцца слухаць сваё сэрца.

Думаю, кожны з практыкуючых хоць раз ад сваіх трэнераў чуў: «Ёга дазваляе зняць блокі ў целе». Праз месяц трэніровак я зразумела, што ёга дапамагае пазбавіцца псіхалагічных бар’ераў і не баяцца новага і невядомага.

Пад час кожнага выстройвання ў асанах я навучылася намацваць у сабе ўнутраны стрыжань. Адчуваць сябе ад нізу пазваночніка да макушкі. Чым больш часу праходзіць, тым лепш цела «запамінае» такое адчуванне знутры. Гэтае пачуццё дае шмат упэўненасці ў жыцці.

Пад час практык актывізуецца дыханне дыяфрагмай. Яно самае глыбокае. Звычайна ў працэсе дыхання большасць людзей не задзейнічае вобласць жывата - свой цэнтр. Я думаю, менавіта дыханне «з сярэдзіны» дазваляе супакоіцца і засяродзіцца.

Я ўвесь час вучуся давярацца такім адчуванням «знутры» і адкрывацца да ўсяго, што будзе адбывацца са мной наперадзе. Пасля кожнай трэніроўкі, расправіўшы плечы, узняўшы галаву і погляд, мне радасна адчуваць сваю прыродную жаночую сутнасць. У прыняцці рашэнняў перадаць розум сэрцу. Вызваліць яго цяжару мінулых няўдач і адкрыць да свету.

Хрысціна Марчук

Рейтинг -1 +37 +1