События

С 12.12.2015 по 12.12.2015 | Беларусь > Минск
Fedor_Frolov
0 156

Tuzin.fm абвесціць «Герояў года» на сваім 12-годдзі

12 снежня інтэрнэт-партал Tuzin.fm адзначае 12-ы дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт намінантаў прэміі «Героі года». У клубе «Пляцоўка Хол» назавуць галоўнае адкрыццё і найлепшы гурт у беларускай музыцы за 2015 год. Да абвяшчэння шорт-ліста прэміі квіткі можна набыць з істотнай зніжкай.

«Наш праект стартаваў у беларускім сеціве ў кастрычніку 2003-га, але так павялося, што дзень народзінаў прыпадае на магічную дату – 12.12. У гэты ж дзень мы называем найлепшы дэбют і найлепшы гурт у беларускай музыцы за год», – кажа кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін. На «Героях года» прадстаўлена пяць намінацыяў. Пераможцаў у дзвюх галоўных — «Адкрыццё года» і «Героі года» — вызначае рэдакцыя партала. «Найлепшы кліп», «Найлепшую песню» і «Найлепшы альбом» абіраюць наведнікі партала. Падвядзенне вынікаў музычнага года на партале адбываецца штогод ужо 13-ы раз. У розны час найлепшымі прызнаваліся такія гурты, як Zet, N.R.M., «Крамбамбуля», рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, «Ляпіс Трубяцкі», Akute, Re1ikt, летась «Героямі года» былі названыя Dzieciuki.

Квіткі на «Герояў года» ўжо з’явіліся ў продажы. Да абвяшчэння шорт-ліста 23 лістапада іх можна набыць з істотнай зніжкай.

12.12.2015. 19.00. Пляцоўка-Хол (пл.Кастрычніцкая, 1, Палац Рэспублікі). Прэмія «Героі года». Цана квіткоў (з улікам камісіі аператара) – 100 000 (танцпляц), 120 000 (столік) – да 23.11; 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік) – папярэдне; 200 000 (танцпляц), 250 000 (столік) – у дзень уручэння пры наяўнасці. Даведкі па тэл.: +375 29 6872093.

Рейтинг -1 -17 +1